Навагоднія затрыманні ў Курапатах: як гэта было

У навагодні вечар адбылася правакацыя супраць удзельнікаў Варты абароны Курапатаў. У навагодні вечар, 31 снежня, прыблізна а 17. 40 адбылася правакацыя супраць удзельнікаў Варты абароны Курапатаў з затрыманнямі й складаннямі пратаколаў супрацоўнікамі міліцыі. У дачыненні да актывісткі Варты абароны Наталі Ладуцька міліцыянты застасавалі сілу. “Новы Час” звязаўся з відавочцам падзеяў, актывістам Варты і старшынёю “Маладога Фронту” Дзянісам Урбановічам, які паведаміў наступныя падрабязнасці інцыдэнту:“Кліентаў у гэты дзень практычна не было, апроч расейцаў Івана Ермакова і Стэлы Чырковай, якія стала прыязджаюць у “Бульбашъ-холл”. На сваёй машыне яны ледзве не збілі актывістаў Варты, пранесліся на вялікай хуткасці, пры гэтым аднаго з іх зачапілі люстрам задняга віду. Ніхто ў гэты дзень не чакаў якіх-кольвек правакацыяў, бо забаўляльны комплекс меўся зачыніцца а 18. 00, не было запланавана аніякіх банкетаў. Яны выязджалі з комплексу прыблізна а 17. 40, я вырашыў спыніць іхную машыну й выклікаць супрацоўнікаў ДАІ.