«І таму хачу, каб ты быў, народ, народам!»

Паэт i палiтык Уладзімір Някляеў павiншаваў беларусаў. 31 снежня а 23. 10 незалежны тэлеканал «Белсат» паказвае навагодняе шоў “У Маскве нас не зразумеюць!” У ім ніякай палітыкі, апроч хіба назвы, якая нечакана паклалася ў кантэкст апошніх палітычных падзей, пiша паэт i палiтык Уладзімір Някляеў у «Фэйсбуку». Гэтаксама нечакана мне прапанавалі сыграць у шоў ролю Святога Міколы, які віншуе беларусаў з Новым годам. . . Дык з Новым годам, беларусы!Вось, народ, і Новы год!Карагод вясёлы!Дык паслухай жа, народ,Зычанні Міколы. Не такі ўжо я святы,Сам з народа родам. І таму хачу, каб тыБыў, народ, народам!Каб твой голас не прапаў,Чуўся ў паднябессі,Каб ты сам сябе складаў,Як складаеш песні. І каб як у салаўя,Што пяе вяснова,У цябе была свая,Не чужая мова. Каб ты ўсё сваё збярог,Каліўца не страціў…Каб у Беларусі БогЖыў у кожнай хаце!