Павел Севярынец: Беларускi народ i Бог - гаранты незалежнасьці Беларусi

Трэба рыхтавацца браць адказнасьць за краіну самім. Аб гэтым сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павел Севярынец напiсаў у «Фэйсбуку»:- За апошнія пяць гадоў мне давялося дзясяткі разоў чуць ад сваіх сяброў, паплечнікаў, палітыкаў, дыпламатаў: акрамя Лукашэнкі, у Беларусі не засталося перашкодаў для крамлёўскага аншлюса. Зараз гэтая хваля дасягнула піку. Тое, што гэты рэжым сам 25 гадоў расстаўляў пастку для незалежнасьці, забіваў і кідаў у турмы лепшых беларусаў, нішчыў мову, культуру і парасткі грамадзянскай супольнасьці, разбураў эканоміку, рабаваў народ, праядаў і раскрадаў нафтагазавую халяву - цяпер не бярэцца ў разьлік. Маўляў, Лукашэнка нарэшце празрэў і стаў незалежнікам. Дзяржысь, значыць, Рыгорыч, не здавай нас. Добра. Гатовы прыняць такі паварот. Толькі пры ўмове, што гарант прынясе плод, варты пакаяньня:- Выступіць са зваротам, дзе шчыра скажа: прабачце, людзі, 25 гадоў вёў вас не туды - каб усе, нарэшце, зразумелі, куды мы ідзем. - Скасуе ўсе кабальныя дамовы з Расіяй - бо нават ягоны ўрад уголас кажа, што гэта кабала.