У Гародні адбудзецца сустрэча з лідарам гурта «Троіца»

Cустрэча з Іванам Кірчуком будзе цікавая людзям рознага пакалення. У гарадзенскай “Цудоўні” 22 снежня адбудзецца творчая сустрэча з музыкам, лідарам гурта “Троіца” Іванам Кірчуком. Пра сустрэчу распавядае racyja. com яе арганізатар Андрэй Несцяровіч:– Гэта будзе творчая сустрэча з чалавекам, які, можна сказаць, стварыў усю сучасную беларускую этна-музыку, з адным з найбольшых аўтарытэтаў у плане беларускай этнаграфічнай традыцыі. Яна будзе ўключаць у сябе і музычны блок, і блок агульнаадукацыйных расповедаў. А Кірчук – гэта чалавек, які гаворыць так, што ты быццам чуеш казку і паглыбляешся ў яе. І нават, калі ты не ўспрымаеш палову таго, што ён гаворыць, ты гэта адчуваеш на нейкім унутраным узроўні. І гэта проста шыкоўна!На думку Андрэя Несцяровіча, сустрэча з Іванам Кірчуком будзе цікавая людзям рознага пакалення. Пачатак сустрэчы ў “Цудоўні” 22 снежня а 19-й гадзіне.