Легендарны калядны фільм «Гэта цудоўнае жыццё» пакажуць у Мінску на беларускай мове

«Калядны марафон» ад праекта «Беларускія ўікэнды» працягваецца: з 22 да 25 снежня ў кінатэатрах Мінска можна будзе пабачыць адзін з галоўных калядных фільмаў усіх часоў – «Гэта цудоўнае жыццё» – на беларускай мове. Пераклад і агучку фільма выканала кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom.   «Гэта цудоўнае жыццё» – найстарэйшы фільм праграмы «Беларускіх уікэндаў» за два гады існавання праекта: рэжысёр Фрэнк Капра выпусціў стужку ў 1947 годзе. Гэта карціна – «Іронія лёсу» амерыканскага кінематографа: штогод, пачынаючы з 1970-х, фільм паказваюць напярэдадні Раства па ўсім вядучым каналам ЗША. Сам рэжысёр, Фрэнк Капра, лічыў яго найлепшым у сваёй кар’еры. У 1947 годзе фільм быў намінаваны на прызы ў пяці катэгорыях прэміі «Оскар»: «Найлепшая мужчынская роля», «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшы гук» і «Найлепшы мантаж». Галоўную ролю ў фільме выканаў Джэймс Сцюарт, яго жонку сыграла Дона Рыд, у вобразе бясстрашнага анёла Кларанса выступіў Генры Трэвэрс.   У цэнтры ўвагі фільма – гісторыя ўладальніка крэдытнай кампаніі Джорджа Бэйлі, спагадлівага сябра і сем’яніна.