Паліна Рэспубліка: Калі шчыра любіш сваю краіну, ты ня зможаш гэтага ўтаіць

Спявачка – пра ўдзел ва ўкраінскім шоў «Х-фактар». Беларуская сьпявачка Palina, больш вядомая як Паліна Рэспубліка, вярнулася з украінскага музычнага шоў «Х-фактар». Дзяўчына расказала Свабодзе, каго бачыць пераможцам шоў, чаму размаўляла на конкурсе па-расейску і ў каго пасьпела закахацца. Паліне Паланейчык 24 гады. Сцэнічны псэўданім — Паліна Рэспубліка — сёлета замяніла на больш просты варыянт Palina. Жыве ў Менску, выхоўвае трохгадовага сына Сьцёпу. Скончыла Акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці «рэжысура тэлевізіі». Працуе над выданьнем свайго другога альбому. Стрэсавыя ўмовы стваралі штучнаЧас «Х-фактару» Паліна называе і жудасным стрэсам, і вялікім шчасьцем:«Дзіўна зразумець цяпер, што ёсьць іншае жыцьцё. Можна пайсьці купіць мяса, прыйсьці дадому і яго запячы. Нічым, акрамя творчасьці і здымак, мы там не займаліся». Так сьпявачка ўваходзіць у прывычны рытм. Амаль месяц дзяўчына жыла ў Кіеве і ўдзельнічала ў папулярным шоў. Узяць удзел у кастынгу яе запрасілі арганізатары.