Фотафакт: Скульптары паставілі ў Слоніме макет Льва Сапегі

Помнік гетману Вялікага Княства Літоўскага будзе выглядаць даволі велічна. Слонім наведалі менскія скульптары І. Міско, В. Панін і С. Логвін, якія працуюць над помнікам Льва Сапегі. У скверыку на плошчы Леніна насупраць драмтэатра ў Слоніме, дзе будзе пастаўлены сапраўдны помнік гетману Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу, скульптары паставілі макет помніка, паведамляе («Радыё Рацыя». Помнік слонімскаму старосце будзе выглядаць даволі велічна і прыгожа, так, як на гэтым макеце. Афіцыйнае адкрыццё помніка плануецца 1 верасня 2019 года падчас рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства і друку.