Паўстаньне Каліноўскага было беларускім

Пяць доказаў ад гісторыка. Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў у інтэрвію «Свабодзе» тлумачыць, чаму антырасейскае паўстаньне 1863–1864 гадоў на беларускіх землях варта лічыць выступам за незалежнасьць менавіта Беларусі. У беларускіх падручніках расейскай літаратуры для 8-й клясы, выдадзеных у 2018 годзе, паўстаньне Кастуся Каліноўскага 1863–64 гадоў назвалі «польскім». Навучальны дапаможнік выдадзены навукова-мэтадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» і дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі робяць агляд паўстанцаў. Карціна 1959 году Афіцыйны прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін выказаўся ў абарону гэтай тэорыі ў сваім акаўнце ў фэйсбуку і таксама назваў Каліноўскага «польскім патрыётам». Свабода распытала кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава, ці можна лічыць польскім паўстаньне 1863–1864 гадоў на тэрыторыі Беларусі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.