Беларускае слова 2018 году — БНР

Ідэалы незалежнасці трыумфальна вярнуліся ў нашу моўную свядомасць. Сёлета беларускім „словам году“ і экспэрты Свабоды, і ўдзельнікі народнага галасаваньня ў сетках згодна назвалі БНР. Скарочанае імя Беларускае Народнае Рэспублікі на стогадовы юбілей трыюмфальна вярнулася ў нашу моўную сьвядомасьць. Але як яго вымаўляць? Капэрта да 80-годзьдзя незалежнасьці БНР. Выданьне Рады БНР Але перш — што ў іншых мовахРэдактары Оксфардзкіх слоўнікаў выбралі ангельскім „словам 2018 году“ прыметнік toxic ‘таксычны’ і патлумачылі, што слова часта ўжывалася і ў пераносным значэньні (сапраўды, таксычным можа быць ня толькі расейскі „Новичок“, але, скажам, інфармацыйны ўкід). EU vs Disinfo, Seven Commandments of Fake News – New York Times exposes Kremlin’s methods Рэдакцыя ангельскага слоўніка Колінза на падставе росту частаты ўжываньня назвала сёлетнім словам прыметнік single-use ‘аднаразовы’. Пашырэньне аднаразовых рэчаў шкодзіць асяродзьдзю, — папярэджваюць лексыкографы.