Генадзь Фядыніч: Хто недаацэньвае беларускі народ, той моцна памыляецца

Калі дэкрэт аб «дармаедах» ня будзе скасаваны — тады чакайце выбуху. Хай улады рыхтуюцца да пратэстаў. Лідэр незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч распавеў «Радыё Свабода» пра новы варыянт дэкрэту аб дармаедах — гэта вялікая памылка ўлады, лічыць, што сацыяльнае напружаньне нарастае, і заклікае «дармаедаў» не плаціць. Хто недаацэньвае беларускі народ, той моцна памыляецца— Як вам жывецца ў новым статусе — асуджанага? Нагадаю, што 9 лістапада Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне суду Савецкага раёну сталіцы, які вынес вырак лідэрам незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) — вам і Ігару Комліку — у выглядзе чатырох гадоў «хатняй хіміі». Як на вашым жыцьці адбіваецца гэты статус?— Мы атрымалі рашэньне гарадзкога суду. У ім столькі недарэчнасьцяў, што бярэ жах. Мы будзем гэтае рашэньне абскарджваць. Што тычыцца працы, то цяпер я не магу фармальна падпісваць нейкія паперы.