Як студэнты мянялі лёс Беларусі

Ва ўсе часы ў нашай краiне хапала людзей, якiя змагалiся за свабоду. «Радыё Свабода» ўзгадала самыя масавыя студэнтцкiя рухi ў Беларусi. Таварыства філяматаў. Падрыхтавалі ўсясьветна вядомых навукоўцаў і літаратараўШто рабілі: Пас Дамейка, праўнучка Ігната Дамейкі каля помніка Адаму Міцкевічу ў Менску У 1817 годзе студэнты Віленскага ўнівэрсытэту Адам Міцкевіч і Тамаш Зан заснавалі тайнае студэнцкае Таварыства філяматаў. За сем гадоў ад філяматаў адгалінаваліся некалькіх іншых студэнцкіх таварыстваў. У каляфілямацкія студэнцкія гурткі ўваходзіла больш за 200 чалавек. Арганізацыя мела філіі на землях былога Вялікага Княства Літоўскага. «Філяматы» перакладаецца з грэцкай мовы як «аматары навук». Сёньня цяжка паверыць, але сябры тайнае таварыства займаліся тым, што дадаткова вучыліся. Філяматы пашыралі адукацыю сярод сялянаў. Яны арганізоўвалі лянкастэрскія школы, дзе старэйшыя вучні вучылі малодшых. Папулярнасьць і палітызаванасьць філяматаў палохалі ўлады.