Алесь Краўцэвіч: У Статуце ВКЛ было больш справядлівасці, чым у сённяшнiм заканадаўстве Беларусi

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў. Выдатны прыклад айчыннай юрыспрудэнцыі, сведчанне чыннага ўдзелу ў развіцці еўрапейскай цывілізацыі. Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў. Яго абмеркаванню прысвяцілі ІV Канферэнцыю Цэнтра беларускіх студыяў Варшаўскага ўніверсітэта. Гаворыць «Радыё Рацыя» кіраўнік установы, прафесар Алесь Краўцэвіч: – Розніца рэлігійная, розніца этнічная, усё гэта аб’ядноўвалася і нівелявалася тым, што ўсе роўныя перад правам. Якая б не была практыка выканання статута, але несумненна там было больш праўды, справядлівасці, чым у выкананні сённяшняга беларускага заканадаўства. Статут 1588 года стаў маніфестам самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага, якая не была такой пэўнай пасля Люблінскай уніі. Адметна, што ў стварэнні дакумента даследчыкі знаходзяць значны ўплыў кальвінізма і спадчыны Рэфармацыі. Статут працягваў дзейнічаць нават пасля ліквідацыі Вялікага Княства Літоўскага.