Зінаіда Бандарэнка: Ігар Лучанок — гэта гісторыя нашай беларускасьці

Сваім талентам ён наблізіў вершы беларускіх паэтаў да тых, хто нават ня чуў пра Беларусь. 12 лістапада пасьля цяжкай хваробы памёр кампазытар, народны артыст Беларусі Ігар Лучанок. Летам ён адзначыў 80-гадовы юбілей. Ігар Лучанок напісаў больш за 400 песень: «Мой родны кут», «Жураўлі на Палесьсе ляцяць», «Спадчына», «Алеся», «Вераніка», «Калі б камяні маглі гаварыць», «Ліст з 45-га», «Зачарованая мая», «Майскі вальс», «Я хаджу закаханы», «Пакуль на зямлі існуе каханьне»; шмат твораў для сымфанічнага і эстраднага аркестраў, перадае «Радыё Свабода». Зінаіда Бандарэнка: «Ігар Лучанок — гэта гісторыя нашай беларускасьці»Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка ўспамінае, што амаль усё яе творчае жыцьцё было зьвязана зь Ігарам Міхайлавічам: шматлікія канцэрты, творчыя вечары ў Калённай залі Дому саюзаў, у канцэртнай залі імя Чайкоўскага, у Крамлёўскім палацы зьездаў, у канцэртнай залі «Расея» — пералічваць можна бясконца. «Ігар Лучанок — гэта гісторыя Беларусі, гэта гісторыя нашай беларускасьці.