Як слуцкі князь удзельнічаў у Аршанскай бітве

Сын знакамітай Анастасіі Слуцкай выставіў супраць маскавітаў моцнае коннае войска. Гэты дзень, 8 верасня, з канца 80-х — пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя многімі ў Беларусі адзначаецца як неафіцыйнае свята — Дзень беларускай вайсковай славы. Гэтая дата выдзелена сярод іншых, таму што перамога ў Аршанскай бітве з`яўляецца самай вялікай у беларускай ратнай гісторыі. Да гэтага іншыя буйныя перамогі беларусы, як правіла, атрымлівалі пры падтрымцы войскаў іншых дзяржаў. Колькасць маскоўскіх войскаў у бітве пад Оршай больш чым у два разы перавышала колькасць войскаў ВКЛ: 80 000 супраць 30 000. Нягледзячы на гэта, літвінам удалося атрымаць тактычную перамогу, піша belhistory. com. Мікалай Карамзін у шматтомніку «История государства Российского» апісвае гэтыя падзеі так: «Литовцы никогда не одерживали такой знаменитой победы над Россиянами… Мы лишились тридцати тысяч воинов: ночь и леса спасли остальных». Страты ж войска ВКЛ склалі менш за тысячу ваяроў. Сын знакамітай Анастасіі СлуцкайУдзел у гэтай знакамітай бітве прыняў і слуцкі князь Юрый Сямёнавіч Алелькавіч, якому тады было прыкладна 22 гады.