Дзяніс Рабянок: Суд над Фядынічам і Комлікам — сведчанне слабасці ўлады і нашай сілы

Таму — працуем далей над пераменамі ў краіне. На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» актывіст з Калінкавічаў Дзяніс Рабянок напісаў:Што такое прафсаюз? Гэта не офіс, не афіцыйная рэгістрацыя, не пячатка і не друкаванае выданне (хаця, безумоўна, усё пералічанае таксама патрэбна). Прафсаюз — гэта, перш за ўсё, людзі. Людзі, якія ў самых розных кутках Беларусі прыходзяць на дапамогу і змагаюцца за правы — свае і чужыя. І сёння, нягледзячы на тое, што суд у Менску пакінуў без зменаў вырак нашым лідарам Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку, якія былі асуджаныя на 4 гады хатняй «хіміі» з вялікім штрафам і забаронай на працягу 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з адміністрацыйна-распарадчымі функцыямі, я ўпэўнены, што мы будзем працягваць актыўную дзейнасць. Бо, дзякуючы мудраму падыходу, РЭП стаў арганізацыяй, у якой самастойнасць абласных і лакальных суполак умацоўвае ўсю структуру прафсаюза. А як пацверджанне хачу распавесці пра тое, як літаральна пару дзён таму калінкавіцкая суполка дапамагла рабочаму Аляксандру Сяўруку, які працуе цесляром на мясцовай зверагаспадарцы.