Зміцер Паліенка: Буду працягваць змагацца з рэжымам, толькі больш прадумана

Былы палітвязень распавёў пра жыццё, пра тое, што яго падтрымлівала і пра планы на бліжэйшы час. Былы палітвязень выйшаў на волю з калоніі, але і пасля вызвалення праваахоўнікі спрабуюць устанавіць за ім кантроль, піша «Новы час». На мінулым тыдні палітвязень Зміцер Паліенка вызваліўся з бабруйскай папраўчай калоніі №2, дзе адбываў 1,5 года пакарання па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і часткай 2 артыкула 343 КК. Цяпер ужо былы палітвязень распавёў пра жыццё і ціск у зняволенні, пра тое, што яго падтрымлівала і пра планы на бліжэйшы час. Фота: novychas. by — Ужо больш за тыдзень мінула, як ты на волі. Як адчуваеш сябе фізічна, маральна?— Ужо адаптаваўся, адчуваю сябе добра, амаль з усімі сустрэўся, усе вельмі радыя. Калі я выйшаў з цягніка на вакзале і ўбачыў сяброў, якія прыехалі мяне сустракаць, увогуле страціў дар маўлення. Адзінае, цяпер вельмі шмат спраў і падзей.