У Магілеве адкрылася выстава да стагоддзя БНР

У Магілеве прэзентавалі мастацкую выставу «100 гадоў барацьбы, гонару і годнасці». 23 кастрычніка ў Магілёве прэзентавалі мастацкую выставу «100 гадоў барацьбы, гонару і годнасці». У экспазіцыю ўвайшлі 23 працы: графіка, фота і жывапіс. Пабачыць іх можна ў грамадскім цэнтры «Кола» на завулку Чкалава, 16, паведамляе budzma. by. Мастацкія працы прыехалі ў Магілёў з Мінска: раней яны ўваходзілі ў склад выставы «Код: 25. 03. 18», якая ладзілася Беларускім саюзам мастакоў у Палацы мастацтваў увесну 2018 года. Першапачаткова выставу «100 гадоў барацьбы, гонару і годнасці» планавалася экспанаваць у адным з гарадскіх музеяў, дзе звычайна праходзяць усе выставы. Магілёўскі арганізатар, мастак Базыль Камароў кажа:— Гэтая выстава мусіла адкрыцца ў Магілёве ўжо даўно, але паўстала бюракратычнае пытанне. Я пачаў тыкацца па музеях і ўстановах, каб дамовіцца аб месцы правядзення, але ніхто не захацеў браць гэтую выставу. Людзі перасцерагаліся. Адказныя чыноўнікі цягнулі час, каб узгадніць пытанне аб правядзенні выставы ў Магілёве.