Як быў напісаны верш «Пагоня»

У кастрычніку 1916 – лютым 1917 года Максім Багдановіч жыў у Мінску на кватэры ў Змітрака Бядулі. У кастрычніку 1916 году пасля заканчэння Яраслаўскага Дзямідаўскага ліцэя Максім Багдановіч прыязджае ў Менск, уладкоўваецца на працу сакратара ў Менскі аддзел «Беларускага таварыства помачы ахвярам вайны». Гэтай працы прысвечаны Агляд працы за першы год Мінскага аддзела Таварыства для помачы пацярпеўшым ад вайны» (упершыню надрукавана ў газеце «Дзянніца», 1916, № 4, 27 лістапада) – апошні прыжыццёвы артыкул Максіма Багдановіча ў беларускім друку. Дзейнасці Менскага аддзелу «Беларускага таварыства помачы ахвярам вайны», таксама прысвечаны артыкул М. Багдановіча на рускай мове «Деятельность Минского Белорусского комнтета», упершыню надрукаваны ў часопісе. «Укранская жнзнь» (1917, № 1-2). У час апошняга прыезду ў Менск (кастрычнік 1916 – люты 1917) Максім Багдановіч жыве на кватэры ў Змітрака Бядулі па Малагеоргіеўскай вул. д. 12 (цяпер зувулак Рабкораўскі). Менавіта тут напісаны вершы “Страцім-лебедзь” і “Пагоня”, надрукаваныя ў газеце “Вольная Беларусь”, 1917, №32, 30 лістапада.