Пісьменьніку і драматургу Максіму Клімковічу - 60 гадоў

Выдадзена больш за 80 ягоных трылераў і сцэнароў для фільмаў і сэрыялаў. 21 кастрычніка адзначае 60-гадовы юбілей беларускі празаік, драматург, сцэнарыст Максім Клімковіч. Ён нарадзіўся ў гэты дзень 1958 году ў вядомай творчай сям’і. Ягоны дзед Міхась Клімковіч быў старшынём Саюзу пісьменьнікаў БССР, аўтарам словаў Дзяржаўнага гімну Беларусі. Бацька Алесь Махнач — драматург, празаік, публіцыст, заслужаны работнік культуры БССР, перадае «Радыё Свабода». Максім Клімковіч скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў геадэзістам, начальнікам участку будаўніцтва аўтамабільных дарог. Супрацоўнічаў зь дзіцячым часопісам «Бярозка», творчым аб’яднаньнем «Тэлефільм» Белтэлерадыёкампаніі. «Мы сябруем ад 1987 году, таму магу з усёй адказнасьцю сказаць: Максім, пэўна, самы крэатыўны празаік і драматург з усіх, каго я ведаю, працаваць зь ім проста кайф, — віншуе блізкага сябра пісьменьнік Уладзіслаў Ахроменка. — Разам мы напісалі тры мастацкія кнігі, тры п’есы, прычым „Дзьве душы“ па Максіму Гарэцкаму ўжо трэці год ідуць у Купалаўскім тэатры.