Ігнацый Дамейка: трыўмфальнае вяртанне на радзіму

Некалькі гадоў Пас Дамейка ішла сцежкамі свайго славутага продка па Літве, Польшчы, Беларусі, Францыі і Чылі. З пэўнага моманту ўсё яе жыццё праходзіць пад знакам Ігнацыя Дамейкі. Паўсюль Пас сустракае людзей, якія падпалі пад яго абаянне і бескарысліва дапамагаюць ёй выконваць яе місію. Ці таксама сваю?З 3 па 10 кастрычніка нашчадкі Ігнацыя Дамейкі — яго праўнучка Пас Дамейка з дачкой Паўлінай і ўнукамі Джэймсам і Нікам — знаходзіліся ў Беларусі. Спадарыня Пас мела намер прыехаць на радзіму продкаў інкогніта па шляху з Літвы, накіроўваючыся ў Польшчу і Нямеччыну, але потым пагадзілася з тым, што інфармацыю аб знаходжанні гасцей з Аўстраліі ў нашай краіне трэба зрабіць здабыткам галоснасці. Адысея-дамейкіянаДзяцінства і ранняе юнацтва Пас Дамейка прайшлі ў Аргенціне, Бразіліі, Чылі і Злучаных Штатах, бо бацька яе быў чылійскім дыпламатам. У шаснаццаць гадоў яна пераехала разам з сямёй у Сіднэй, дзе спадару Хуану Дамейка давялося заснаваць першую чылійскую місію і ўсталяваць дыпламатычныя і камерцыйныя адносіны з Аўстраліяй.