Лёнік Тарасэвіч: Можаце мне не верыць, але Беларусь можа яшчэ хутчэй, чым Польшча развівацца

Вядомы беларускi мастак з Падляшша падзялiўcя ўражаннямі ад свайго прыезду ў Беларусь. 16 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адкрылася маштабная выстава-даследаванне гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі “ZBOR In Progress”. 40 твораў, адабраных паводле апытання 35 спецыялістаў, рэпрэзентуюць найбольш важныя тэндэнцыі сучаснага беларускага мастацтва за апошнія 30 гадоў. Такая выстава не магла абыйсціся без прац сусветна вядомага беларускага мастака з Падляшша Лявона Тарасэвіча. Спадар Лёнік хаця і рэдкі госць у Беларусі, гэтым разам не толькі ўзяў удзел у адкрыцці, але таксама знайшоў хвіліну, каб падзяліцца з “Бацькаўшчынай” уражаннямі ад свайго прыезду. Дваццаць пяць гадоў не выстаўляўся ў МінскуАпошні раз у Мінску выстаўляўся ў 93-м годзе – трохі прайшло гадоў. Але тады ўсё было зусім па-іншаму. Мы ладзілі выставу ў Палацы мастацтваў, а “ўраднікі” рабілі, каб яна не атрымалася. Сёння ж наадварот – усё робяць, каб была выстава.