Віцэ-прэм’ер Польшчы: Трэба падрымліваць усё, што рэальна дапамагае беларусам ісці ў бок дэмакратычнай дзяржавы

Польскі ўрад можа падтрымаць ініцыятыву вяртання беларускай філалогіі ў Беластоку. Беластоцкі ўніверсітэт можа стаць пятым сярод найвялікшых універсітэтаў у Польшчы. Так лічыць віцэ-прэм’ер, міністр навукі і вышэйшага школьніцтва Польшчы Яраслаў Говін. Карэспандэнт «Радыё Рацыя» Радэк Дамброўскі паразмаўляў з віцэ-прэм’ерам, сярод іншага, пра беларускую філалогію ў Беластоку, якая была закрыта, а таксама самаўрадавыя выбары ды інш. – Калі б мы загадзя вырашылі, што аб’яднанне нічога не дае, то трэба было б зноў аддзяліць Collegium Medicum ад Ягелонскага ўіверсітэта, ці падзяліць Заходне-Паморскі тэхналагічны ўніверсітэт на земляробчую вучэльню і вучэльню тэхнічную. Аб’яднанне навучальных устаноў можа даць беластоцкаму асяроддзю вельмі шмат пазітыву пад адной умовай, калі асяроддзе захоча гэтага аб’яднання. Не было б сэнсу гэтым займацца, калі б не было волі не толькі з боку ўладаў навучальных установаў, а што таксама важна, з боку навуковых асяродкаў. Я так разумею, што такія сігналы з боку палітэхнікі і ўніверсітэта ёсць?– Ёсць зацікаўленне, а таксама дыскусія ўладаў з сенатамі і супрацоўнікамі.