Бліжэй да неба: як у Чырвоным касцёле падымалі на вежу званы

Чакаецца асвячэньне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. У менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, або Чырвоным касьцёле, узьнялі на вежу тры вялізныя званы, перадае svaboda. org. Як вядома, у 1923 годзе камуністы скінулі касьцельныя званы, і амаль праз стагодзьдзе прайшло, пакуль зьявіліся новыя. Тры новыя званы разам важаць амаль 2,5 тоны, а каштуюць каля 70 тысяч эўра. Каб замовіць іх выраб, ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк нават заклаў уласную кватэру, а вернікі зьбіралі ахвяраваньні. Званы маюць назвы: звон Арханёла Міхала, звон Слугі Божага Эдварда Вайніловіча і звон Алімпіі, Сымона і Алены. Цяпер у касьцёле вядуцца рэстаўрацыйныя працы, у тым ліку на самай вышыні Перад тым, як замацаваць званы і тым, як яны пачнуць выконваць сваё непасрэднае прызначэньне, яшчэ чакаецца асьвячэньне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.