Стала вядома, хто ўзначаліць партал Каталіцкага Касцела ў Беларусі

Тадэвуш Кандрусевіч уручыў дэкрэт новаму кіраўніку афіцыйнага партала Каталіцкага Касцела ў нашай краіне. 1 кастрычніка Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уручыў дэкрэт новаму кіраўніку афіцыйнага партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic. by. Паводле распараджэння кампетэнтнай касцёльнай улады, часова выконваючым абавязкі дырэктара афіцыйнага партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic. by быў прызначаны кс. Аляксандр Улас. Папярэдні дырэктар партала кс. Кірыл Бардонаў быў звольнены з гэтай пасады па ўласным жаданні, але да моманту афіцыйнага прызначэння новага кіраўніка часова выконваў яго абавязкі.