Калиновский в Бресте: Гоните лжеца и изменника и защищайте родную землю!

Национальный герой снова взывает к белорусам. В Бресте появился национальный герой Беларуси Кастусь Калиновский с новой «Мужицкой правдой», сообщили Charter97. org читатели. Стрит-арт инсталляция появилась в самом центре города на улице Ленина. На ней руководитель восстания 1863-1864 годов обратился к современным белорусам:«Дзецюкі!Ізноў зьвяртаюся я да вас. Грудзі стогнуць, баліць сэрца, бачучы, як дваццаць пяць год марнуецца тое, што дасталося табе, Народзе, так лёгка. Тое, за што паміралі мы са зброяй у рукох і на шыбеніцах маскоўскіх — Свабоду і Незалежнасьць. Памыліўся ты, Народзе, абраў сабе ў ронд хлуса і здрадніка. Ён адно людзей абманывае, а перад пернікам маскоўскім гнецца, як астатні валацуга. Свабоду ён задушыў, мову нашую зьняважыў, а сымбалі нашыя спрадвечныя на д’ябальскія зьмяніў. Па лустачцы аддае Незалежнасьць нашую ўладыру маскоўскаму. Браты мае, мужыкі родныя, ганіце хлуса і халуёў яго агнем з зямелькі роднай! Народзе, а як толька пачуеш ты, што з ўсходу лезе арда маскоўская, не хавайся і не бяжы но ўхапіўшы за што зможаш, цэлай грамадой ідзі змагацца за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю родную!Бо я з таго сьвета для дабра твайго пішу, Народзе, што тагды толька зажывеш шчасьліва, калі над табою ні тырана хлусьлівага, ні маскаля ўжэ ня будзе.