У Чырвоным касьцеле зноў паставяць званы

Званы паставяць праз 95 гадоў пасьля бальшавіцкай канфіскацыі. Тры новыя званы на вежы Чырвонага касьцёлу ўсталююць у кастрычніку, пасьля таго як «Менская спадчына», якая рэканструюе храм, атрымае тэхнічную дакумэнтацыю ад польскай фірмы Rduch, што вырабіла званы. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў галоўны інжынэр КУП «Менская спадчына» Міхаіл Жых. Званы выстаўленыя, каб людзі маглі палюбавацца іміПрацягваецца рэканструкцыя менскага касьцёлу Сымона і Алены, падчас якой помніку архітэктуры вяртаюць гістарычны выгляд. У верасьні ў Менск даставілі новыя званы для касцёла. Грошы на іх парафія зьбірала з дапамогай вернікаў усёй Беларусі — неабходна было 70 тысяч эўра. Польская фірма Rduch адліла тры званы агульнай масай 2400 кіляграмаў — звон Алімпіі, Сымона і Алены; звон Слугі Божага Эдварда Вайніловіча; звон Арханёла Міхала. «Гэтыя званы цяпер адмыслова выстаўленыя каля галоўнага ўваходу ў касьцёл. Касцельны камітэт і ксёндз Уладзіслаў Завальнюк папрасілі нас паставіць іх там, каб і вернікі, і звычайныя мінакі паглядзелі на іх прыгажосьць», — распавёў Свабодзе галоўны інжынэр «Менскай спадчыны» Міхаіл Жых.