Альгерд Бахарэвiч: Не магу да канца радавацца, калi ў гонар перамогі уздымаецца сцяг лукашэнкаўскай дыктатуры

Ведомы пicьменнiк - пра спорт i не толькi. Альгерд Бахарэвіч – адзін з самых паспяховых сучасных беларускіх пісьменнікаў. Ягоную прозу актыўна перакладаюць і друкуюць у Заходняй Еўропе, асобныя кнігі выходзілі ў Германіі («Сарока на шыбеніцы») і Польшчы («Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча», «Талент заікання»). Два гады таму яго ўключылі ў анталогію лепшай еўрапейскай кароткай прозы Best European Fiction. А ў Беларусі паводле ягонага рамана «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення» стварылі спектакль у Купалаўскім тэатры. Ён двойчы станавіўся лаўрэатам конкурсу «Кніга году» і тройчы атрымліваў другую прэмію Ежы Гедройца. Усё сваё свядомае жыццё Бахарэвіч займаецца літаратурай і мастацтвам. Пры гэтым у дзяцінстве ён быў сапраўдным футбольным заўзятарам, захапляўся зборнай Камеруна і ведаў у твар усіх футбалістаў мінскага «Дынама». Тарас Шчыры з by. tribuna. com сустрэўся з пісьменнікам і дзве гадзіны гутарыў пра футбол, «Крумкачоў», БАТЭ, нацыянальны гонар і тое, чаму беларусы мусяць чытаць Святлану Алексіевіч.