Леанід Свецік: Тры месяцы не атрымліваю лісты ад Міхаіла Жамчужнага

Ціск на палітвязняз боку адміністрацыі папраўчай калоніі №9 не спыняецца. Праваабаронца Леанід Свецік, які лістуецца з палітвязнем Міхаілам Жамчужным, распавёў сайту palitviazni. info, што ад апошняга няма лістоў з чэрвеня. “Відаць, Міхаіл пастаянна знаходзіцца ў ШІЗА, а таму не мае магчымасці пісаць на волю, – кажа суразмоўца. – І гэтая сітуацыя вельмі занепакойвае, бо не кожны вытрымае такія выпрабаванні. Як паведамляў Праваабарончы цэнтр “Вясна”, ціск на палітвязня Міхаіла Жамчужнага з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №9 не спыняецца. Да папярэдніх спагнанняў у дачыненні да палітвязня дадаліся наступныя: 10 сутак у штрафным ізалятары (ШІЗА) ад 31 чэрвеня; 10 сутак – ад 10 жніўня; і зноў 10 сутак – 20 жніўня. Такім чынам, палітвязень амаль бесперапынна працягвае знаходзіцца ў ШІЗА. Гэта 35-е спагнанне, вынесенае Жамчужнаму адміністрацыяй Горацкай калоніі са жніўня 2017 года. “Апошні раз Міхаіл мне напісаў у чэрвені, – кажа Леанід Свецік. – Кожны месяц адпраўляю яму лісты ў калонію, але адказу няма.