Уладзімір Някляеў: Раней ці пазней Беларусь ступіць на шлях да сваей Царквы

Без гэтага не стварыць беларускай дзяржавы. «Раскол сусветнага праваслаўя!. . Подласць!. . Вераломства!. . » Такое адчуванне, нібы Канстанцінопаль адмяняе Бога, а не пачынае імплементацыю пастановы Сінода Усяленскага Патрыярхату аб аўтакефаліі Украінскай Праваслаўнай Царквы. Што папросту азначае, што незалежная ўкраінская дзяржава будзе мець незалежную ад Масквы ўкраінскую царкву», - піша ў Фэйсбуку беларускі паэт і палітык, адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў. «Так не можа быць! Мы больш за 1000 гадоў у адным лоне!. . » - лемантуюць маскоўскія іерархі. Дык вось можа быць. Больш за тое: так быць павінна і так будзе! Бо тое лона падобнае да загона. Бо без сваёй царквы немагчыма збудаваць сваю дзяржаву. І істэрычнасць рэакцыі РПЦ (што можна прачытаць як Рускай Праваслаўнай Царквы, так і рускага праваслаўнага цара) на дзеянні Кіева і Канстанцінопаля толькі сцвярджае гістарычнасць падзеі. А заявы кшталту: «Мы аддзелемся! Мы разарвем адносіны з Канстынцінопалем! Мы створым свае епархіі ў Турцыі!.