Беларусы зь Беласточчыны сталі ляўрэатамі міжнароднага фэстывалю

Фальклёр беларусаў Беласточчыны прадстаўляў на фэстывалі ў Балгарыі дзіцячы ансамбль «Падляскі вянок». Міжнародны моладзевы фальклёрны фэстываль у курортным горадзе Прыморска ў Балгарыі прыцягнуў сёлета шматлікія гурты з усяго сьвету. На музычны форум прыехалі, між іншым, калектывы з Расеі, Ізраіля й Малдовы, паведамляе «Польскае радыё». Фальклёр беларусаў Беласточчыны прадстаўляў дзіцячы ансамбль «Падляскі вянок», які вось ужо два з паловай гады працуе пры падтрымцы аб’яднаньня АБ-БА. Менавіта беларускі калектыў з Падляшша стаў ляўрэатам сёлетняга фэстывалю. ФОто: radyjo. net ФОто: radyjo. net ФОто: radyjo. net ФОто: radyjo. net ФОто: radyjo. net ФОто: radyjo. net ФОто: radyjo. net