«Нашыя продкі перамагалі любых суседзяў»

Гісторык – пра самыя знакамітыя бітвы часоў ВКЛ У часы Вялікага Княства Літоўскага ніхто з суседзяў не назваў бы тамтэйшых жыхароў «памяркоўнымі». Нашы продкі вельмі часта хадзілі ў паходы і давалі жару ўсім: крыжакам і шведам, татара-манголам і маскавітам. Акрамя Альгерда, Вітаўта і Ягайлы, у той час гудзела слава пра такіх военачальнікаў, як Канстанцін Астрожскі, Ян Караль Хадкевіч і Міхаіл Глінскі. Уладзімір Падалінскі, загадчык кафедры гісторыі Беларусі стражытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ, кандыдат гістарычных навук успамінае самыя маштабныя і паспяховыя бітвы таго часу. Уладзімір Падалінскі Грунвальдская бітва. Адна з самых маштабных бітваў сярэднявечнай ЕўропыУ студзені 1191 года Папа Рымскі Клімент І выдаў булу, якой заснаваў «Германскае брацтва Святой Марыі ў Іерусаліме», пасля яно пераўтварылася ў знакаміты Тэўтонскі ордэн. Афіцыйная задача якога была абарона нямецкіх рыцараў, лячэнне хворых і барацьба з ворагамі каталіцкай царквы. Крыжакамі рыцараў Тэўтонскага ордэна называлі з-за таго, што іх шчыты былі адзначаны крыжом на белым фоне.