Пяць урокаў Ісьляндыі для беларуса

Зь Ісьляндыяй беларусаў зьвязвае значна больш, чым можна ўявіць на першы погляд. Падчас падарожжа па Ісьляндыі я намагаўся зразумець, чаму гэтая нацыя лідэр у многіх сусьветных рэйтынгах. Што дае гэтаму маленькаму народу сілу, імпэт і натхненьне? Сакрэт іх посьпеху і задаволенасьці з жыцьця — гэта цэлая філязофія. Фота: Дзьмітры Гурневіч Зь Ісьляндыяй беларусаў зьвязвае значна больш, чым можна ўявіць на першы погляд. Бо на першы погляд — нічога. Але хрысьціцелем Полацкага княства быў менавіта ісьляндзец — Торвальд Вандроўнік. Ён хрысьціў першую беларускую дзяржаву ў 986 годзе, за два гады да таго, як гэта зрабіў князь Уладзімер. Афіцыйная гістарыяграфія, якая зацыклілася на славяншчыне, проста ігнаруе гэты факт. Полаччына так моцна ўразіла Торвальда, што ён вырашыў там застацца. У горадзе, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасьць, ісьляндзец пабудаваў кляштар і працягваў сваю місію. Памёр Торвальд каля 1000 году і быў пахаваны ў горадзе на Палаце. Фота: Дзьмітры Гурневіч Беларусам ёсьць чаму навучыцца ад ісьляндцаў і праз тысячу гадоў пасьля сьмерці Торвальда.