Сьляды з рэстарацыі ля Курапатаў вядуць у хакейную каманду Лукашэнкі?

Рэстарацыю «Поедем поедим» і хакейную зборную дыктатара Беларусі можна злучыць лягічным ланцужком. Такімі высновамі са свайго расьсьледаваньня падзяліўся горадзенскі журналіст-расьсьледавальнік і актывіст Дзяніс Івашын, паведамляе «Радыё Свабода». Меркаваная жонка Вадзіма Бекбулатава, капітана хакейнай каманды прэзыдэнта Беларусі, мае бізнэс-сувязі зь Вячаславам Азаранкам, які, верагодна, мае дачыненьне да рэстарацыі «Поедем поедим», кажа Дзяніс Івашын. Дзяніс Івашын Сутыкнуўся зь вялікай колькасьцю «фірмаў-пракладак»Лявон Сагальчык, Антон Меліхаў і Вячаслаў Азаранка валодалі сумеснай фірмай Polaris Investment LLC USA у штаце Ілінойс (ЗША). Азаранка прадстаўляў інтарэсы Сагальчыка і Меліхава ў Беларусі. Потым зьехаў у Амэрыку і пэўны час жыў у доме Сагальчыка. Бізнэсовец Вячаслаў Азаранка, верагодна, зьвязаны з Bealcy Investments Ltd. Cyprus — кампаніяй, якая часткова валодае ТАА «Белнаватэксгруп», якой належыць «Поедем поедим», робіць выснову аўтар расьсьледаваньня.