Пад Лідай ствараецца мемарыял невядомых паўстанцаў

На Лідчыне, падыходзіць да завяршэння пабудова народнага мемарыяла прысвечанага паўстанню 1863 года. Паміж вёскамі Мохавічы і Малое Ольжава, што на Лідчыне, падыходзіць да завяршэння пабудова народнага мемарыяла прысвечанага паўстанню 1863 года, паведамляе «Радыё Рацыя». Сябры Партыі БНФ з Ліды і Бярозаўкі правялі чарговую талаку на месцы пахавання невядомых паўстанцаў. Яны ўмацавалі ўсталяваны раней каменны манумент і аздобілі яго сімвалічнай зброяй паўстання – косамі і віламі. Мемарыял ствараецца агульнымі высілкамі і за грамадскія сродкі, што сведчыць пра тое, што ён сапраўды – народны. Гаворыць кіраўнік Лідскай раённай суполкі Партыі БНФ Сяргей Пантус:– Раней рэгулярна з Белагруды ксёндз служыў тут службу ў памяць пра загінулых і пахаваных на гэтым поле.