Лiдскiя актывicты паставілі помнік паўстанцам 1863 году

Да валуноў з надпісам «Невядомым паўстанцам» днямі дадалі косы і вілы, якімі былі ўзброеныя беларускія паўстанцы. Паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы ў Лідзкім раёне на месцы пахаваньня паўстанцаў 1863 году актывісты ўстанавілі мэмарыяльны знак. Мэмарыял зроблены рукамі актывістаў апазыцыі Лідзкага раёну, паведамляе «Радыё Свабода». Да валуноў з надпісам «Невядомым паўстанцам» днямі дадалі косы і вілы, якімі былі ўзброеныя беларускія паўстанцы супраць Расейскай імпэрыі. Кіраўнік Лідзкай арганізацыі БНФ Сяргей Пантус сказаў Свабодзе, што мэмарыял яны цалкам зрабілі сваімі рукамі. «І ідэя праекту, і матэрыялы — усё зроблена намі самімі, мы не зьвярталіся ні да архітэктараў, ні да іншых адмыслоўцаў, — кажа Пантус. — А таму гэта і ёсьць сапраўдны народны мэмарыял у гонар тых, хто аддаў свае жыцьці за нашу свабоду». Лідзкія ўлады аб’явілі, што плянуюць правесьці ў гэтым месцы раскопкі з тым, каб пераканацца, ці сапраўды там пахаваныя паўстанцы. Актывіст зь Бярозаўкі Вітольд Ашурак сказаў Свабодзе, што ён супраць падобных раскопак, паколькі ўсе мясцовыя людзі добра ведаюць, што там пахаваныя менавіта паўстанцы.