Павел Севярынец: Кампраміс па Курапатах немагчымы

Забаўляльны комплекс мусіць быць зачынены. Абаронцы Курапатаў не сустрэнуцца з уласнікамі забаўляльнага комлекса і рэстарана «Поедем поедим» у Курапатах. Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміў сустаршыня стваранай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец па выніках праведзенай нарады аргкамітэту. Паводле палітыка, кампраміс у гэтай справе – немагчымы. Забаўляльны комплекс мусіць быць зачынены:– З нашага боку рэакцыя на прапанову сустрэчы ёсць. Але складаецца ўражанне, што прапанова сустрэчы спатрэбілася ўласнікам для таго, каб не выглядаць канчаткова бандытамі, якія нашкодзілі і схаваліся. І для таго, каб разбурыць 29-га чэрвеня. У гэты дзень прыязджаюць прэзідэнты некалькіх краін адкрываць мемарыял у Трасцянцы. І мы ўжо дакладна ведаем, што частка дэлегацый гатова ўключыць Курапаты ў свой план. На 29 чэрвеня ў Курапатах плануецца поўная мабілізацыя абаронцаў. Так, у 10 гадзін будуць ставіцца крыжы, у 12 – пачынаецца варта, у 18 – пройдзе акцыя Руху салідарнасці “Разам”, а ў 19 гадзін – агульная малітва.