Зянон Пазьняк: Рэстаран у Курапатах – правакацыя Лубянкі

Незаконна пабудаваны рэстаран трэба знесці. 24 чэрвеня ў грамадскай залі Кафедральнага Сабора БАПЦ у Брукліне адбылася лекцыя Зянона Пазьняка «Становішча ў Беларусі і абарона Курапатаў», перадае «Радыё Рацыя». Зянон Пазьняк лічыць , што пры пераносе межаў ахоўнай зоны ў Курапатах быў парушаны прынцып незваротнасці закона. Спадар Зянон Пазьняк прааналізаваў дзеянні ўладаў пад час будаўніцтва рэстарана і лічыць, што найбольш верагодна, гэты канфлікт справакаваны спецслужбамі Расеі. Пунктам вырашэння гэтай праблемы з’яўляецца ліквідацыя незаконна пабудаванага рэстарану.