Яўгенія Пастарнак: Міністэрства адукацыі не кіруе адукацыяй

Загад аб скасаваньні іспытаў у гімназіі непазьбежна прыводзіць да карупцыі. Аб гэтым «Радыё Свабода» распавяла пісьменьніца Яўгенія Пастарнак. «Што бы яны не рабілі, усё роўна атрымліваецца карупцыя»— Яўгенія, нядаўна вы падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем адправіць у адстаўку міністра адукацыі і адначасна лідэра камуністычнай партыі Беларусі Ігара Карпенкі. У пэтыцыі пералічваюцца асноўныя прычыны для адстаўкі — адмена ўступных іспытаў у гімназіі, што выклікала ажыятаж, спэкуляцыі і карупцыю, ігнараваньне праблемы беларускамоўнай адукацыі і невыкананьне Беларусьсю абавязаньняў у рамках Балёнскага працэсу. Вы — пасьлядоўны і абгрунтаваны крытык сыстэмы адукацыі. Давайце па пунктах паспрабуем вызначыць, што цяпер зьяўляецца найвялікшай праблемай ці праблемамі ў адукацыі?— Я бы ў гэтую пэтыцыю шмат чаго дадала. Я яе не пісала, а проста падпісала. Усё вышэй пералічанае — сьледзтва, а не праблема. Я лічу, што самая вялікая праблема — катастрафічна нізкая кваліфікацыя кіраўнічых і адпаведна правяраючых органаў.