Абаронцы Курапатаў: Улада магла б вызначыцца, але яна валяе дурня

У канфліктнай сітуацыі найперш вінаватыя беларускія ўлады. Прадстаўнікоў аргкамітэта па абароне Курапатаў запрасілі на сёння, 20 чэрвеня, у Міністэрства культуры. Пра гэта паведаміў сустаршыня ствараемай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец. Паводле яго слоў, прадстаўнікоў аргкамітэта па абароне Курапатаў прыме намеснік міністра культуры Аляксандра Яцко. Будзе абмяркоўвацца сітуацыя вакол працы забаўляльнага комплексу з рэстаранам «Поедем поедим», які размешчаны за 50 метраў ад месца масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. 19 чэрвеня забаўляльна-рэстаранны комплекс «Поедем поедим» пікетавалі актывісты Руху салідарнасці «Разам», а таксама прадстаўнікі іншых грамадскіх рухаў. Дзень адзначыўся масавым складаннем пратаколаў адміністрацыйнага правапарушэння па арт 18. 34 КаАП (парушэнне Правілаў дарожнага руху). Найбольш пратаколаў складзена на Вячаслава Сіўчыка – 4, перадае сайт ПЦ «Вясна». «Мы тут спакойна стаім, пад аўтамабілі ня кідаемся, але — так, не даём сюды праезду.