Як «Пагоня» стала сімвалам магдэбурскай Бераставіцы

Беларускія гарады квітнелі дзякуючы самакіраванню. У 1754 г. кароль Аўгуст ІІІ абдарыў Вялікую Бераставіцу нямецкім (магдэбургскім) правам. Прывілей быў выстаўлены на просьбы тагачаснага ўладальніка мястэчка, маршалка надворнага кароннага Ежы Аўгуста Мнішка. Паводле новых правілаў, жыхары Вялікай Бераставіцы павінны былі карыстацца ўласным гербам і пячаткай, піша сайт beresta. by. Па старой традыцыі каляровы ўзор гербу, надаваемага гораду, змяшчаўся ў цэнтры прывілею пасярэдзіне тэкста. Сапраўды, у тыя часы мясцовыя ўлады складалі, рэдагавалі і выдавалі вялікую колькасць грамадскіх дакументаў, таму выкарыстанне ўласнага гербу і пячаткі было неабходнасцю. Герб горада і пячатка былі прадстаўнічымі сімваламі мястэчка – менавіта на іх звярталася ўвага ў першую чаргу. А пячатка, як своеасаблівае «сэрца» дакумента, магла выконваць яшчэ і функцыю подпісу. Як на практыцы выглядалі гэтыя важнейшыя атрыбуты бераставіцкага самакіравання? На жаль, арыгінал каралеўскага прывілею 1754 г.