Першая беларуская газета «Наша Нiва» будзе iснаваць толькi як сайт

Першы i цяперашні рэдактары «Нашай Нiвы» абмяркоўваюць, чаму так сталася. «Наша ніва» ад сёньня спыняе рэгулярны выхад папяровай газэты. Выданьне з падзагалоўкам «Першая беларуская газэта» будзе існаваць толькі ў электроннай форме як партал NN. BY. «У далейшым друкаваньні яе не засталося практычнага сэнсу», — патлумачыла рэдакцыя выданьня. Супраць «Нашай нівы» ваявалі і цар, і сёньняшняя ўлада. Цяперашняя «Наша ніва» закрывае папяровую вэрсію сама. Ці сьніў такое Купала і ці ўхваліў бы?Пра гэта журналicт «Радыё Свбода» Дзмiтры Гурневiч гаворыць з рэдактарам адноўленай у 1990 годзе «Нашай нівы» Сяргеем Дубаўцом і цяперашнім рэдактарам, але ўжо толькі сайту «Нашай нівы», Ягорам Марціновічам. Гурневіч: Сп. Сяргей, цытую: «НН онлайн — гэта штодзённае выданьне, адаптаванае да сучасных тэхналёгіяў. Нам удалося тое, чаго не дасягнулі нашы папярэднікі. У ХХ стагодзьдзі незалежным беларускім выданьням не ўдавалася выйсьці на штодзённую пэрыядычнасьць», — так піша рэдакцыя. Сапраўды, гэтыя мільёны клікаў робяць уражаньне.