Адзіны беларус у НХЛ Міхаіл Грабоўскі: Нашу мову трэба захаваць

Міхаіл Грабоўскі расказаў пра кар’ерныя пэрспэктывы і акрэсьліў стаўленьне да грамадзкіх працэсаў. Адзіны беларускі прадстаўнік у паўночнаамэрыканскай Нацыянальнай хакейнай лізе (НХЛ) Міхаіл Грабоўскі ў эксклюзыўным інтэрвію Радыё Свабода расказаў пра кар’ерныя пэрспэктывы і акрэсьліў стаўленьне да грамадзкіх працэсаў. Міхаіл Грабоўскі на стадыёне комплексу «Алімпійскі» Самы выніковы беларус за акіянамУ выходныя Беларусь далучылася да Міжнароднага алімпійскага дня — спартовага сьвята, арыентаванага найперш на дзяцей.