Экс-гітарыст «Песьняроў» і «Сузор’я» Растопчын: Такое адчуваньне, што хутка ўся Беларусь у Менск пераедзе

Аляксандар Растопчын — пра жыцьцё ў Нью-Ёрку і зьмены ў Беларусі. 31 траўня ў менскай кавярні «Грай» адбудзецца канцэрт, прысьвечаны 50-годзьдзю першага ў СССР біт-фэстывалю, які прымаў Менскі радыётэхнічны інстытут. Запрошанай зоркай будзе выпускнік згаданай ВНУ, гітарыст гуртоў «Песьняры», «Сузор’е» і «Ўнівэрсытэт» Аляксандар Растопчын. Дапамогуць яму ўдарнік залатога складу «Сузор’я» Андрэй Філатаў і бас-гітарыст «Крамы» Аляксандар Ванькевіч. 1 чэрвеня там жа, у кавярні «Грай», ён правядзе майстар-клясу для пачаткоўцаў і спрактыкаваных музыкаў.