У Курапатах прайшла акцыя пратэсту супраць адкрыцьця рэстарацыі

Ініцыятаркай акцыі выступiла Вольга Мікалайчык. Увечары 31 траўня насупраць будынка забаўляльнага цэнтру, раней вядомага як «Бульбаш-хол», дзе плянуецца адкрыцьцё рэстарацыі «Паедзем, паядзім», пачалася акцыя абаронцаў Курапатаў, паведамляе «Радыё Свабода». Ініцыятарка акцыі Вольга Мікалайчык надзела сукню на прынесены крыж і прымацавала самаробны плякат, крыж усталявала каля кальцавой дарогі. У акцыі таксама ўзяла ўдзел Ніна Багінская. Мікалайчык запаліла зьнічы і пакінула іх на ходніку каля дарогі. «Людзі ў цывільным» вялі апэратыўныя здымкі, у Курапацкім лесе дзяжурылі каля дзесяці міліцыянтаў, у тым ліку намесьнік начальніка міліцыі Менаблвыканкаму.