Як Cтэфан Баторый вучыў нашых продкаў ваяваць і піць віно

Віно перабралася з княжацкіх сталоў на каралеўскія, застаючыся пазнакай высокага статусу. Часы Рэчы Паспалітай зазвычай асацыююцца з такімі алкагольнымі напоямі, як медавуха, піва ці старка. А што наконт віна? Хто яго піў, з якога часу, і як каралі нашай колішняй дзяржавы на гэта ўплывалі?Каб разабрацца, мы вырашылі даць слова не прафесійнаму гісторыку, але… прафесійнаму самілье Аляксандру Кульбачку, арт-дырэктару віннага бару «Хороший год» у Мінску ды лепшаму самялье Беларусі за 2017 год. Менавіта ягоны расповед ды інтэрпрэтацыя — жывыя ды цікавыя, пiша Алесь Кiркевiч для «Новага Часу».