Мультфільм 9-гадовага хлопца пра беларускі арнамэнт стаў гітом на Facebook

На дзьве хвіліны роліка пайшлі два тыдні працы па вечарах. Беларуская рэжысэрка Марына Карпава апублікавала на Facebook 2-хвілінны мультфільм «Культурная спадчына Беларусі», які яе сын зрабіў для школьнага конкурсу. Там ён не прайшоў нават першы этап, але хутка разьляцеўся па сацсетцы, перадае «Радыё Свабода». Цяпер — празь няпоўныя два дні пасьля публікацыі відэа — мультфільм мае тры тысячы праглядаў, дзьве сотні ўпадабаньняў і шэсьць дзясяткаў перапостаў. На дзьве хвіліны роліка пайшлі два тыдні працы па вечарах. Большую частку рабіў 9-гадовы Міша, якога анімацыі навучала маці — Марына Карпава, рэжысэрка анімацыйнага кіно, мастачка-пастаноўшчыца, аніматарка і сцэнарыстка расейскіх студыяў «Пилот» і «Союзмультфильм».