У Пiнску пройдзе канферэнцыя да 150-годдзя прэм’ер-міністра БНР

На міжнароднай канферэнцыі ў Пінску выступіць 15 гісторыкаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. У Пінску 24-25 траўня пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя прысвечаная выбітнаму прамыслоўцу і палітыку, ўраджэнцу Піншчыны Раману Скірмунту. Яе ладзіць Польскі Інстытут у Менску, Варшаўскі інстытут славістыкі ды Генеральнае консульства Польшчы ў Берасці, паведамляе «Радыё Рацыя». Сярод выступоўцаў будзе і рэдактар часопісу “Гістарычная Брама” Аляксандр Ільін. Даследчык адзначыў, што калі б не ініцыятыва прафесара Алеся Смаленчука, то ў Пінску не было б аніякіх мерапрыемстваў з нагоды 150-годдзя Скірмунта:— Выходзіць так, што ягоны юбілей, калі б не прафесар Смалянчук, дык увогуле прайшоў бы міма Пінска.