«Тут разграмілі маскоўскае войска»: як сёння выглядае Крапівенскае поле

Падарожжа ў мейсца вайсковай славы беларусаў. Падчас знакамітай бітвы пад Воршай 8 верасня 1514 года войска ВКЛ і Каралеўства Польскага на чале з Канстанцінам Астрожскім разграміла ў разы большае маскоўскае войска, пiша «Салiдарнасць». Мастак Алесь Пушкін, які жыве ў суседнім Крупскім раёне, вядомы не толькі сваімі карцінамі і перформансамі, але і пачуццём гумару. Па дарозе ў Воршу ён распавядае:– Ворша была адзіным горадам у БССР, дзе існавалі тры турмы і ні аднаго інстытуту. Горад быў і застаецца крымінагенным. Таму ў мясцовых традыцыях мы назначылі Генадзя Шэпелева «смотрящим» за Крапівенскім полем.