«Галоўны скарб — родная мова»

Школьнікі выступілі на сцэне Купалаўскага тэатра з вершамі па-беларуску. «Дзеці з усёй краіны паказалі, наколькі важна захоўваць самы галоўны скарб — родную мову. Гэта сапраўднае свята беларускай мовы і культуры». Так апісаў праект «Чытаем па-беларуску з velcom» адзін з членаў журы, пісьменнік Уладзімір Ліпскі. 11 мая прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу. Праект доўжыўся на працягу 8 месяцаў. Спачатку школьнікам трэба было выбраць любы твор беларускіх паэтаў ці пісьменнікаў, выразна прачытаць яго на камеру і размясціць у сацыяльных сетках.