Курсы «Мова нанова» адкрыліся ў Глыбокім і Шаркоўшчыне

Цяпер папулярный курсы беларускай мовы ёсць у 17-ці гарадах. Курсы “Мовы Нанова” распачалі сваю працу ў Глыбокім і Шаркоўшчыне. Першыя заняткі правялі Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская, перадае «Радыё Рацыя». Пасля ўводнага слова Глеб знаёміў прысутных з тэмай “Сваякі”, а Алеся распавядала пра мянушкі, якія давалі і даюць беларусы адно аднаму. Як кажа Глеб Лабадзенка, яны вельмі рады, што мясцовыя жыхары самі праявілі ініцыятыву і запрасілі іх да сябе. Цяпер “Мова нанова” працуе ў 17-ці гарадах:– Людзі выйшлі на нас і кажуць, што думалі, як пачаць вучыць мову.